- трунак
- трунак, -нку
м.
абл.
Алкогольный напиток.І калі ўдаецца яму (ксяндзу Пацяйкоўскаму) які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас, і тады адступае ад манаскага статута і выпівае шкалік французскага трунка. Колас. Вось прыносяць пачастункі - рознай ежы, розных трункаў. Бядуля. Сказана, каб не толькі самому гэтага трунку і ў зуб не браць, але яшчэ партыйнаму чалавеку высвятляць патрэбна такіх элементаў, што гоняць. Калюга.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.